Не вудзьце пад ЛЭП! Смяротная небяспека для рыбакоў


У панядзелак у Клімавічах загінуў рыбак з Магілёва, яму не было і 30 гадоў. Мужчына зачапіў вудаю драты высакавольтнай электралініі. На наступны дзень бяда паўтарылася ў Полацку, там таксама рыбак сядзеў пад ЛЭП. І такія трагедыі здараюцца ўвесь час.

Энергетыкі, МНС і лекары хуткай дапамогі звяртаюцца да рыбакоў: не вудзьце пад дратамі! Каб атрымаць смяротны ўдар токам, не трэба чапляць ЛЭП вудаю, дастаткова, каб мокрая лёска праляцела блізка ад дроту. Моц электраўдару ЛЭП такая вялікая, што на рыбаку згарае ўсё адзенне і валасы, моцна абгарае скура. Пацярпелы ад электраўдару ў найлепшым выпадку застанецца інвалідам – гэта калі пашанцуе і хуткая дапамога будзе непадалёк.

Яраслаў Сцешык, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары