Беларусы і мова: Замыканне ў сабе ці абарона ідэнтычнасці?


Навошта перакладаць замежных пісьменнікаў на беларускую, калі ўжо ёсць выдатныя пераклады на расейскую? Ці трэба бараніць беларускую мову ад замежных? У «Размове Жбанкова» – гутарка з перакладчыцаю і паэткаю, вядоўцаю «Белсату» Юліяй Цімафеевай.

{movie}Юлія Цімафеева ў “Размове Жбанкова”|right|10358{/movie}

«У мяне ёсць прыклад знаёмага беларускага пісьменніка, які гаворыць толькі па-беларуску. Нават з замежніцаю, якая ведае расейскую мову, ён адмаўляецца гаварыць па-расейску, – распавядае Юлія Цімафеева. – Па-мойму, гэта проста фанатызм, які не спрыяе камунікацыі, ён спрыяе культурнаму абагачэнню, і гэта – горш».

Тым не менш, ці паўсядзённае прынцыповае выкарыстанне беларускай мовы не можа быць дзейным сродкам, каб абараніць яе? «Твая мова – гэта мова тваёй камунікацыі, гэта твой код. І калі ты губляеш мову – ты губляеш гэты код, – зазначае госця праграмы. – Але веданне ды карыстанне з іншых моваў не азначае, што гэты код – знікне. Замежная мова – гэта таксама сродак камунікацыі, але не пагроза нацыянальнай мове».

Глядзіце больш – у праграме «Размова Жбанкова».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў