Пётр Мамонаў выступіў у Менску. Навіны культуры


Жывая легенда расейскай рок-сцэны, заснавальнік гурта “Гукі Му”, паэт і паспяховы актор – Пётр Мамонаў – напярэдадні наведаў Менск. На суд сталічнай публікі экстраваганты артыст вынес сваё самае запаветнае – так Мамонаў кажа пра свой новы монаспектакль «Дзед Пётр і зайцы».
{movie}Агляд падзеяў культуры (23.04.2013)|right|10347{/movie}
У апошняй інсцэнізацыі Мамонаў падняў праблему самотнасці чалавека ў сучасным свеце. Артыст называе гэты спекаткль менш радыкальным за папярэднія, а іх у артыста ўжо шэсць. Усё, што б ні зрабіў Мамонаў цяпер, публіка ўспрымае «на ўра» – жывая легенда расейскага року, акторы, ды, між іншага, перакананы хрысціянін на расхоп і ў рэжысёраў, і ў меламанаў, і ў аматараў тэатру.

Іншыя тэмы: На Globus.belmusic.org сабраныя кавэр-версіі вядомых песень на беларускай мове. У “Перамозе” бясплатна паказваюць стужкі польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага. У Францыі знайшлі аўтапартрэт Шарля Бадлера.

Мар’яна Чарняева belsat.eu

https://youtu.be/e9ARG7FfXOI

Глядзі таксама
Каментары