Палітвязняў могуць вызваліць ужо на Вялікдзень


Пра тое, што палітвязні могуць выйсці на свабоду каля 5 траўня шэф-рэдактар «Народнай Волі» Святлана Калінкіна сказала ў інтэрв’ю праграме “Два на два” нашага тэлеканалу.

Вядомая журналістка ўдакладніла ў інтэрв’ю, што мажлівасць такога развіцця падзеяў актыўна абмяркоўваецца ў асяроддзі апазіцыйных беларускіх палітыкаў, у тым ліку тых, хто часта бывае ў Брусэлі.

Праграма “Два на два” была прысвечаная акалічнасцям дыялогу паміж Еўразвязам і Беларуссю. Гасцямі Дзмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі былі Святлана Калінкіна і дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Эфір праграмы глядзіце 5 траўня а 21:00 у эфіры «Белсату», а пасля на нашай старонцы www.belsat.eu.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары