Суд: Вінаградаў з партрэтам Статкевіча – незаконнае масавае мерапрыемства


За банер з выяваю экс-кандыдата на прэзідэнцтва і бел-чырвона-белы сцяг затрымалі актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава. За акцыю яго пакаралі 12-дзённым арыштам.

Суд Цэнтральнага раёну сталіцы палічыў вывешванне Вінаградавым партрэту палітвязня і сцяга ля ўваходу на станцыю метро «Няміга» незаконным масавым мерапрыемствам. Жонка актывіста Святлана Вінагардава распавяла, што Паўла затрымалі ўчора пасля акцыі (прыкладна а 17:30) побач з пад’ездам ягонага дому. Паводле яе, рабілі гэта міліцыянты менскага метрапалітэну.

Паўла Вінагарадава асудзілі паводле справы аб масавых беспарадках, ён амаль год правёў за кратамі. Памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, хоць з адпаведнаю просьбаю не звяртаўся. З красавіка 2012 года застаецца пад прэвентыўным наглядам міліцыі. Цягам апошняга года яго не менш за дзесяць разоў затрымлівалі за вулічныя акцыі, за якія ён агулам адседзеў 66 дзён.

АК, паводле belapan.com

Стужка навінаў