Хабарніцтва ў сферы здароўя расце


Даваць ці не даваць? Калі даюць, то ці браць? Сёння з’явілася чарговая порцыя інфармацыі пра хабар у нашай сістэме бясплатнага лячэння.

Працаўнікі службы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі летась выявілі шэсцьдзесят фактаў хабарніцтва ў сферы аховы здароўя. З іх 65 % – за выдаванне фіктыўных бюлетэняў непрацаздольнасці. Сярэдні кошт такой паслугі – ад 120 да 150 тыс. рублёў. У большасці выпадкаў медыкаў затрымлівалі за атрыманне ўзнагароджання. Самыя ж наведнікі паліклінік за прапанову і даванне хабару, а таксама за пасярэдніцтва ў яго атрыманні, былі выкрытыя тройчы. Цікава, што калі лекар узяў аднойчы, то хутчэй за ўсё возьме і наступным разам. Ці вылечаць нас і без грошай? І дзе мяжа паміж удзячнасцю і хабарам?

У “Гарачым каментары” доктар Васіль Аўраменка разважае пра прычыны гэтай з’явы ды ці магчыма яе перамагчы.

belsat.eu

Стужка навінаў