Тры Суперзямлі


Арбітальны тэлескоп “Кеплер” знайшоў у сістэме Кеплер-62, цэнтр якой – памарАнчавы карлік, пяць экзапланетаў. На двух з іх мажліва існаванне вадкай вады, а паводле некаторых здагадак астрафізікаў, яны ўвогуле могуць быць пакрытыя акіянамі. Гэта зорная сістэма месціцца на адлегласці прыкладна 1200 светлавых гадоў ад нас.

{movie}”Dэвайс” (22.04.2013)|right|10326{/movie}

Яшчэ адну новую планету тэлескоп знайшоў ужо ў сузор’і Лебедзя. Кеплер-69-цэ мае радыус амаль удвая большы за зямны ды абарочваецца вакол свайго сонца за 242 дні. Паводле ацэнак навукоўцаў, тэмпература на яе паверхні складае 27 градусаў Цэльсія, аднак пакуль нельга дакладна сказаць, наколькі ўмовы на ёй падобныя да зямных. Навукоўцы не спяшаюцца рабіць высновы адносна таго, ці існУе жыццё на гэтых планетах. У сваім дакладзе адмыслоўцы, якія адкрылі Кеплер-69-цэ, падкрэсліваюць, што “гэта можа быць водны свет і адначасова ён можа быць зусім не падобны да любога з планетаў сонечнай сістэмы”.

Акрамя гэтага ў выданні: навінкі робататэхнікі, свежае на рынку мабільных прыладаў і іншае.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелках і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў