Удзельнікам акцыі ля будынку КДБ далі арышты і штрафы


Пасля акцыі салідарнасці з палітвязнямі 30 студзеня затрымалі 7 чалавек.

31 студзеня ў суд Цэнтральнага раёну Менску даставілі 7 чалавек. Напярэдадні іх затрымалі за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая прайшла ля будынку КДБ у Менску. Гэта Марына Адамовіч, Зміцер Бойка, Максім Вінярскі, Аляксандар Іўлеў, Леанід Кулакоў, Паліна Кур’яновіч, Кася Людвіг.

Максіма Вінярскага, Касю Людвіг і Паліну Кур’яновіч пакаралі 10 днямі арышту. Максім Вінярскі абвесціў галадоўку.

Марыне Адамовіч, Змітру Бойку, Аляксандру Іўлеву і Леаніду Кулакову і далі па 1 млн. 50 тыс. руб. штрафу (30 базавых велічыняў).

Акцыя салідарнасці адбылася 30 студзеня ў 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску. Да яго падыйшлі людзі з партрэтамі палітвязняў, якіх вінавацяць у масавых беспарадках у Менску 19 снежня. Праводзіць пікет перашкаджаў трактар, прызначаны для прыборкі тратуараў, хоць снегу перад будынкам не было.

Намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігар Яўсееў папярэдзіў удзельнікаў пра тое, што акцыя несанкцыянаваная. Пасля гэтага да пратэстуючых пад’ехаў азтазак.

Аднак на гэтым акцыя не скончылася. Яе працягнулі каля 15 чалавек – грамадскіх актывістаў і сваякоў палітвязняў. Яны запалілі знічкі на тратуары.

“Я паўтары месяцы не бачыла свайго сына Мікіту, – сказала жыхарка сталіцы Алена Ліхавід. – Яго ўтрымліваюць у Жодзіне, яму 20 гадоў. Яму інкрымінуюць 293-ці артыкул Крымінальнага кодэксу. Я прашу выпусціць майго сына, ён ні ў чым не вінаваты. Ён пайшоў абараняць тое, што любіць і цэніць. Я ж прыйшла сюды абараніць сына і падтрымаць тых, хто сядзіць у турме”.

belsat.eu
https://youtu.be/bsqRswBQEFs
https://youtu.be/spKPT5XfOew

Глядзі таксама
Каментары