Масакра ў расейскім Белгарадзе. Былы зэк застрэліў шэсць чалавек.


Сярод загінулых – 14-гадовая дзяўчына. Паводле расейскага Следчага камітэту, вызвалены летась Сяргей Памазун расстраляў наведнікаў крамы “Паляванне”, некалькі разоў стрэліў у мінакоў, пасля чаго ўцёк на машыне.

{movie}Аматарскае відэа адразу пасля трагедыі|right|10325{/movie}

Пяцёра загінулі на месцы, дзяўчына 1986 года нараджэння памерла ўжо ў шпіталі – падае расейская служба “Бі-Бі-Сі”.

Паводле папярэдніх звестак, трагедыя адбылася пасля таго, як хтосьці выпадкова падрапаў аўта забойцы. Той якраз набываў сабе карабін у паляўнічай краме. Пасля кароткай сваркі злачынец стрэліў у вінаватага ў здарэнні, а пасля адкрыў агонь па мінаках.

Як мяркуюць у мясцовым упраўленні МУС, нападнікаў было двое. Адзін з іх меўся быць за стырном аўтамабіля, на якім злачынцы паехалі ў бок кальцавой дарогі. Цяпер забойца разам з кіроўцам, якім па некаторых звестках быў ягоны сын, затрыманыя.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў