Злачынцы ў Любані абрабавалі банк і забралі зброю ў міліцыянта


Двое невядомыя ў масках у памяшканні «Белаграпрамбанку» збілі працаўніка міліцыі, забралі ў яго табельную зброю, звязалі касіра, які быў на працоўным месцы. Як паведамляе Следчы камітэт, злачынцы забралі грошы з банку, пасля чаго ўцяклі на інкасатарскім аўтамабілі.

Распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 207 (разбой) і ч. 4 арт. 294 (крадзеж агнястрэльнай зброі) Крымінальнага кодэксу.

Сума выкрадзенага ўдакладняецца. Праводзяцца следчыя дзеянні ды аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група Следчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў.

М.Л., паводле БелаПАН.

Глядзі таксама
Каментары