Партрэт Статкевіча на станцыі метро


Вялікая выява зняволенага экс-кандыдата на прэзідэнцтва Мікалая Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг былі вывешаны ля ўваходу на станцыю метро “Няміга” ў Менску.

Акцыю з патрабаваннем вызваліць палітвязня ў нядзелю правялі актывісты арганізацыі «Zмена» – моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”. Побач з банерам і сцягам яны паставілі калонку, з якой даносілася песня “Ляписа Трубецкого” “Belarus Freedom”.

Актывіст «Zмены» Павел Вінаградаў распавёў “Белсату”, што мінакі фатаграфавалі ўваход у метро з партрэтам Статкевіча і бел-чырвона-белым сцягам. Паводле суразмоўцы, ён усведамляе, што акцыя будзе мець наступствы: “Я думаю, у панядзелак па мяне прыедзе міліцыя. Ну, што рабіць… Я гатовы!”.

{movie}Акцыя “Zмены” з партрэтам Статкевіча і бел-чырвона-белым сцягам на ўваходзе на станцыю метро “Няміга” ў Менску|right|10321{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў