Як адсуботнічалі ў Менску


Паводле афіцыйных звестак, у суботніку ўзяў удзел амаль кожны трэці грамадзянін Беларусі, толькі ў Менску – 635 тысячаў чалавек. А зарабілі цэлых 50,5 млрд рублёў. Нашыя журналісты таксама сустрэлі каля сотні пенсіянераў і прадстаўнікоў БРСМ і “Белай Русі”, якія зграбалі смецце каля Опернага тэатру.

{movie}Суботнік у Менску|right|10313{/movie}

Пасля палымяных прамоваў пра тое, што ў суботніках бралі ўдзел яшчэ ветэраны Другой сусветнай вайны, ахвотныя з энтузіязмам узяліся хто за граблі, хто за мётлы ды рынуліся счышчаць вясновы бруд. Большасць апытаных намі ўдзельнікаў суботніку і мінакоў, якія чамусьці не бралі ўдзелу ў ім, лічаць ініцыятыву важнаю ды патрэбнаю справаю.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў