Някляеў і Халіп - пад хатнім арыштам


Пра гэта паведамляе дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА са спасылкаю на КДБ.

“Абапіраючыся на вынікі праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, высвятленні асноўных акалічнасцяў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня, ролі кожнага з абвінавачаных ды іхнай лініі паводзінаў следства, па ўзгадненні з пракуратураю, прыняло рашэнне аб ўжыванні меры стрымання ў дачыненні У. Някляева, А, Корбана. А. Паўлава, У. Кобеца ды С. Вазняка”, – перадае БелТА.

Экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў ды журналістка Ірына Халіп змешчаныя пад хатні арышт.

Адметна, што КДБ аргументуе рашэнне аб змяненні меры стрымання вынікамі следчых дзеянняў, аднак нагадаем, што праз ўвесь час заключэння адвакатаў да вязняў практычна не дапускалі. Следчыя ж дзеянні з удзелам абвінавачаных паводле заканадаўства не могуць праводзіцца без прысутнасці адвакатаў.

Вядома, што Ірына Халіп ужо дома.

belsat.eu

Стужка навінаў