Глеб Лабадзенка: 5 прыкладаў удалага прасоўвання беларускай мовы


Журналіст, блогер і мастак Глеб Лабадзенка гаворыць, што мова – гэта інструмент зносінаў, а не змагання. Пра тое, як ён выконвае вызначаную для сябе місію, – у «Размове Мацкевіча».

Кніжачка Кніжачка “Цікавая заМова”. Фота belsat.euГосць праграмы кажа, што за мову не трэба змагацца, яе трэба распаўсюджваць «як мага больш прыязна, адкрыта і з усмешкаю». Сярод пазітыўных тэндэнцыяў ён адзначае беларускія календары, выдадзеныя шэрагам банкаў. Цікавасць да роднай мовы заўважная і ў грамадстве. Пра гэта, паводле Глеба Лабадзенкі, сведчаць адкрытыя ў Менску курсы «Мова ці кава», на якіх ён сам выкладае. Прыйшло болей за сто асобаў далёка негуманітарных прафесіяў, якім проста не ставала беларускамоўнага асяроддзя. Першая ж тысяча паасобнікаў выданай нашым суразмоўцам кніжачкі «Дзіцячая заМова» разышлася цягам тыдня.

«Мова – гэта змест, трэба шукаць форму», – гаворыць блогер. І прыводзіць прыклад: ягоны сябар Андрэй Кім перакладае трэйлеры сусветных кінапрэм’ераў. Такім чынам мова трапляе да людзей, якія цікавяцца не ёю, а кіно: «Брус Ўіліс па-беларуску размаўляе – ну прыкол!» <…> Да гэтых людзей мы ідзем з трэйлерамі, да кагосьці мы ідзем з малюнкамі, да кагосьці – з песнямі. Глядзіце, «Тузін-перазагрузка», першы-другі праект: песні, якія сталі хітамі, перакладаюцца на беларускую мову. Калі ёсць людзі, якім цікава кіно, якім цікавыя песні, трэба ім даць гэта па-беларуску. Не навязваць ім сваё, маўляў, я прыйду да вас песні народныя спяваць».

{movie}”Размова Мацкевіча”: Глеб Лабадзенка пра беларускую мову |right|10312{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў