Уладзімір Пугач напаіў “Нафтай” аматараў “J:Морс”


https://youtu.be/Mf0CpdkzKnc
Вельмі зорны дзень народзінаў. Лідар гурта “J:Морс” Уладзімір Пугач сваё 37-годдзе адзначыў у клубе “Re:Public”: блізкія сябры на сцэне, натоўп адданых фанатаў пад ёю. Прычым канцэрт стаўся нечаканасцю і для публікі, і для самога Пугача.

Падарункам сабе і гледачам музыка зрабіў прэзентацыю абсалютна новага праекту “Нафта”. Хто яго рыхтаваў, што ў ім будзе – нават намёку на адказ не прасачылася ў інтэрнэт. У выніку тыя, хто набыў квіток, каб павіншаваць Пугача з народзінамі, убачылі цэлы зорны склад. Алесь Францішак-Мышкевіч на басе, Аляксандр Старажук на бубнах. І песні – больш жорсткае гучанне, незнаёмыя мелодыі ды словы.
{movie}Агляд падзеяў культуры (19.04.2013)|right|10300{/movie}
“З “Джэйморсам” ужо такая сітуацыя, што няясна, як вы згралі. Бо ўсе прыходзяць, весяляцца, усе ведаюць песні, цешацца, – кажа Пугач. – Цяжка па фідбэку зразумець, як ты працуеш сёння. Гэты праект з нуля, мы прыйшлі, нікому невядома ніводнай кампазіцыі. Ніхто нічога не падпяе, ніхто не ведае, пад што скакаць. А такую ўстраску варта сабе перыядычна даваць”.

Сам Пугач тлумачыць адрозненне новай праграмы ад папярэдніх сваіх твораў метафарычна: калі там морс, то тут нафта. Аднак на тое, каб увогуле не наліць гледачу ягоную порцыю морсу, Пугач не пайшоў.

Некалькі хітоў папулярнага да сёння гурта прагучалі не па-нафтаваму салодка і настальгічна – пад акустыку.

Іншыя тэмы: аматарскі гурт “Рада” прэзентаваў сваю кружэлку мужчынскага фальклору “Гара”. У Гомлі праходзіць выстава чатырох паўфіналістаў конкурсу жывапісу “На Zabore”. У Менску працягваецца фестываль аматарскіх тэатраў “Дзверы”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары