Створаная аўтаномная штучная нырка


Амерыканскія біёлагі ўпершыню выгадавалі паўнавартасную штучную нырку, якая можа выконваць усе функцыі прыроднага аналагу без дадатковых механічных кампанентаў. Яе атрымалася перасадзіць ў цела пацука, дзе штучны заменнік прыжыўся. Паводле словаў кіраўніка праекту Гэралда Ота з Гарвардскага ўніверсітэту, унікальнасць новай методыкі палягае на тым, што нырку вырошчваюць з клетак пацыента.

{movie}”Dэвайс” (19.04.2013)|right|10298{/movie}

Менавіта гэта дазваляе захаваць архітэктуру старога органу і без адарванняў падлучаць яго да крывяноснай ды мачавой сістэмы арганізму. Як адзначаюць адмыслоўцы, штучная нырка пакуль не такая эфектыўная, як яе прыродны аналаг, але працы ва ўдасканаленні працягваюцца. Калі ў медыкаў атрымаецца вырошчваць штучныя ныркі, сотні тысяч пацыентаў, якія чакаюць донара, змогуць атрымаць новыя органы, выгадаваныя з іхных уласных клетак.

Акрамя гэтага ў выданні: створаны канцэпт марской электрастанцыі, паліцэйскі робат-шчыт і таксама навіны са свету кампутарных гульняў.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелках і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў