Жахлівы эксперымент у Магілёве: Людзі жывуць у шматпавярховіках без фундаменту


Жыхары эксперыментальных «хрушчовак» баяцца, што сцены могуць літаральна скласціся ў любы момант.

Жыхарка Жыхарка “хрушчоўкі” без фундамента ў сваёй кватэры. Фота belsat.euРэпартаж пра «картачныя дамы» падрыхтавала праграма «Рэпартэр». Гэтае і папярэдняе выданні можна паглядзець у закладцы «Нашыя праграмы».

Сотні тысяч беларусаў жывуць у гэтак званых «хрушчоўках» – буйнапанэльных дамах, пабудаваных яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Іх тэрмін эксплуатацыі складаў усяго 25 гадоў, аднак гараджанам даводзіцца туліцца ў нязручных савецкіх дамах дагэтуль.

Некаторыя дамы былі эксперыментальнымі – каб зрабіць іх больш таннымі, савецкія праектоўцы эканомілі нават на фундаменце. Амаль у самым цэнтры Магілёва, на праспекце Міру, стаяць адразу тры гэткія шматпад’ездныя пяціпавярховікі.

Між іншым, паводле праведзенага ў гэтым абласным цэнтры апытання, 50 % жыхароў ужо адрамантаваных «хрушчовак» хочуць, каб іх разбурылі назаўсёды.

{movie}”Рэпартэр”: Жахлівы эксперымент у Магілёве: шматпавярховікі без фундамента|right|10294{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў