Краіна замкаў ці партызанаў?


Ці шануем мы свае помнікі? Ці ёсць у нас мясціны, якія варта паказаць іншым? Пра гэта ў Дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў – гутарка ў праграме «Размова Мацкевіча». Госць праграмы – дырэктар турфірмы і экскурсавод Яўген Апанасевіч.

«Для чалавека, які паважае і любіць сваю краіну, заўсёды ёсць, што паказаць. Іншая справа – чаго хоча турыст і як гэта будзе паказана. Ёсць людзі, якія скажуць: тут быў замак, а цяпер няма замку. А ёсць людзі, якія распавядуць пра гісторыю гэтага замку», – зазначае госць праграмы.

Паводле статыстыкі, найбольшая колькасць турыстаў, што наведваюць Беларусь, – гэта нашыя суседзі з Расеі. «Для іх Беларусь – гэта «краіна партызанаў». Зрэшты, і самая дзяржава падтрымлівае такі імідж. Мы мусім шанаваць нашую гісторыю, шанаваць тое, што было і ў ІІ сусветную вайну. Але праз гэта мы не мусім забывацца на іншае. А мы забываемся на паўстанне, мы амаль што не ўшанавалі 1812 год. На Захадзе ведаюць, што такое Бярэзіна, але ніхто не ведае, дзе гэта, – дадае знаўца. – Мне падаецца, трэба рэкламаваць і іншае. Я цяпер бачу па расейскіх турыстах, што адбываюцца змены. Раней яны прыязджалі ў былую Савецкую Беларусь, дзе яны ведалі Хатынь. А цяпер ім цікавая нашая гісторыя, цікава дазнавацца, што Беларусь – краіна замкаў, а не толькі партызанаў».

Глядзіце больш – у праграме «Размова Мацкевіча»!

М.Л.. belsat.eu

Стужка навінаў