Літоўскія і беларускія зоркі разам паставілі паэму «Дзяды» Адама Міцкевіча


Зорная творчая каманда з Літвы і наймацнейшыя беларускія выканаўцы. Агульнымі высілкамі ў сталіцы другі дзень запар уваскрасаюць «Дзяды» Адама Міцкевіча. Грандыёзная падзея ў гісторыі беларускага тэатру.
{movie}Агляд падзеяў культуры (18.04.2013)|right|10271{/movie}
З літоўскага боку ачольваць сцэнічнае ўвасабленне паэмы ўзялася вядомая рэжысёрка Рамуне Кудзманайце – стваральніца тэатральнага гіта «Жанчына без цела». Сцэнаграфія, музыка, строі – усё тут ад дасведчаных знаўцаў, якія афармлялі спектаклі ў асноўных расейскіх тэатрах, а таксама інсцэнізацыі сусветна вядомага літоўца Эймунтаса Някрошуса. Прынамсі візуальна пастаноўка нагадвае спектаклі апошняга. Тэматычна ж Міцкевічавая дзея, паводле стваральнікаў п’есы, нагадвае сучаснасць.

«Ён пісаў пра самадурства, карупцыю між намеснікаў цара
, – зазначае рэжысёрка. – Між тых, хто служыць цару. Пра тых, хто сядзіць у турмах ні за што, маладых людзей, філаматаў. Я бачу вялікія паралелі з сённяшняю палітыкаю Беларусі, чыя свабода прыгнечаная».

Ідэя спектаклю, паводле спадарыні Кудзманайце, – у тым, каб вярнуць беларусаў да іхных каранёў, вярнуць мову, годнасць, каб расквітнела нашае ўласнае дрэва.

Іншыя тэмы: у Менску адкрыўся фестываль аматарскіх тэатраў «Дзверы». «Незвычайны канцэрт» украінскага дуэту «Zapaska» і літоўскага музыкі Маркаса Палубенка ў пабе «Графіці».

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў