Дзень узброеных войскаў у Іране


Мясцовае «23 лютага» адзначылі вайсковым парадам з адзінкавымі асобнікамі ракетаў і цяжкавікамі з антыізраільскімі лозунгамі.

Прэзідэнт Ірану Махмуд Ахмадынэжад назваў парад дэманстрацыяй моцы і недатыкальнасці краіны: «Гэта пасланне ад іранскага народу, пасланне ад ўзброеных сілаў нашай краіны ўсім нацыям, што мы верым у сваю нацыянальную абарону. Верым, што яна забяспечыць пакой на міжнароднай арэне і паспрыяе атмасферы справядлівасці, сяброўства і ўзаемнай павагі».

{movie}Парад у Іране|right|10270{/movie}

Кіраўнік дзяржавы не забыўся таксама папярэдзіць усіх тэарэтычных агрэсараў перад атакаю на Іран і заклікаў да стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Краіна цяпер перабывае пад санкцыямі ЗША і Еўропы, якія адмаўляюцца набываць іранскую нафту. Захад бачыць пагрозу ў ядравай праграме Тэгерану, хоць улады і заяўляюць пра выключна мірную скіраванасць іхных працаў.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў