Праляскоўскі крытыкуе Савет Міністраў


Міністр інфармацыі не задаволены, што інтэрнэт-медыі дагэтуль не ўзялі пад кантроль.

У Законе аб СМІ, які прынялі два гады таму, прапісана, што парадак рэгістрацыі інтэрнэт-выданняў вызначае Савет Міністраў. Алег Праляскоўскі незадаволены, што Саўмін яго так і не акрэсліў: “Я даручыў у найбліжэйшы час скончыць распрацоўванне і ўзгадненне гэтага дакументу”.

Міністр інфармацыі мяркуе, што ўзмацненне дзяржаўнага рэгулявання рынку СМІ, у першую чаргу – у інтэрнэце, дазволіць “лібералізаваць медыясферу” і стварыць “атмасферу канкурэнтаздольнасці СМІ”.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначае, што гэтыя словы не больш як дэкор, за якім хаваецца імкненне дзяржавы ўсё ўзяць пад асабісты кантроль. “Калі гэта і прывядзе, то толькі да нячэснай канкурэнцыі, бо дзяржаўныя СМІ апынуцца ў больш спрыяльных умовах сферы, дзе зараз яны значна прайграюць”, – лічыць Андрэй Бастунец.

Прадстаўнік БАЖ падкрэслівае, што калі інтэрнэт-выданні прыраўняюць да звычайных медыяў, перад імі паўстане шмат праблемаў, звязаных з неабходнасцю атрымліваць рэгістрацыю і юрыдычны адрас.

belsat.eu

Стужка навінаў