«Сёння мы, а заўтра – Менск трапіць у кітайскі палон!»


https://youtu.be/u7RjslixPWI
У Смалявічах у межах грамадскага абмеркавання адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з распрацоўнікамі праекту «Генеральнага плану Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку».

Індустрыяльны парк мае паўстаць у Смалявіцкім раёне паміж Пятровіцкім вадасховішчам і Нацыянальным аэрапортам «Менск». На гэтай тэрыторыі плошчаю больш за 8 тыс гектараў на 50 гадоў уводзіцца адмысловы прававы рэжым. Паводле планаў, тут паўстануць хімічныя ды машынабудаўнічыя прадпрыемствы, на якіх будуць працаваць да 600 тысяч асобаў.

{movie}”Сёння мы, а заўтра – Менск трапіць у кітайскі палон!” |right|10267{/movie}

Жыхары ваколіцаў асцерагаюцца, што з будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў значна пагоршыцца экалагічная сітуацыя ў рэгіёне. Апроч таго, некаторыя мясцовыя жыхары баяцца «аказацца ў рэзервацыі» праз вялікі наплыў кітайскіх працаўнікоў.

«Неўзабаве кітайцам не трэба будзе і дамы будаваць – мы іх самі ім пакінем праз тую экалогію, якая тут будзе», – гаворыць мясцовая жыхарка Таццяна Клімава.

Працяг тэмы – у сённяшнім «Аб’ектыве» а 21:00 ў эфіры «Белсату». Глядзець «Белсат» можна таксама на старонцы он-лайн трансляцыі на нашым сайце.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары