Скасаваць візы для беларусаў заклікала Еўразвяз дэпутатка бундэстагу


Марылуізэ Бэк называе санкцыі адэкватным крокам, але мяркуе, што гэтага замала.

Дэпутатка бундэстагу Марылюізэ Бэк прапанавала не абмяжоўвацца ўвядзеннем санкцыяў для чыноўнікаў. Гэтую захаду яна назвала “адэкватным адказам на бязлітаснасць рэжыму ў адносінах апазіцыі” і адначасова “пераважна сімвалічным жэстам”.

Спадарыня Бэк заявіла, што “ЕЗ не мусіць дапамагаць дыктатару замкнуць насельніцтва”. Яна перакананая, што “скасаванне візаў у аднабаковым парадку пакажа, што ЕЗ “трымае адчыненымі дзверы для беларусаў, ізалюючы рэжым”.

Дэпутатка дадала, што грамадзянскай супольнасці у Беларусі патрабуецца дапамогі ЕЗ, у тым ліку фінансавая, якая мае давацца без бюракратычнай цяганіны”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары