Іван Ургант просіць прабачэння ва ўкраінцаў


Вядоўца расейскага Першага каналу назваў «глупствам» свой недарэчны жарт пра ўкраінцаў і папрасіў прабачэння.



{movie}Іван Ургант просіць прабачэння за недарэчны жарт|right|10263{/movie}

«Паверце, я сапраўды нікога не хацеў гэтым пакрыўдзіць, я проста сказаў глупства, не падумаўшы», – зазначыў Іван Ургант у вечаровым эфіры Першага каналу.

Скандал разгарэўся пасля таго, як у эфіры праграмы «Смак» Ургант сказаў наступнае: «Я пасёк зеляніну, як чырвоны камісар – жыхароў украінскай вёскі». Гэтая фраза не толькі выклікала шквал абурэння ў інтэрнэце, але нават міжнародны скандал: украінскі МЗС выступіў з адмысловаю заяваю, у якой выказаў сваё абурэнне.

{movie}«Я пасёк зеляніну, як чырвоны камісар — жыхароў украінскай вёскі»|right|10264{/movie}

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў