Беларускія музыкі вызначылі найлепшых... між уласных канкурэнтаў


Статуэткі “Рок профі” раздалі. Такім чынам, здзейснілася мара ўдзельнікаў музычнага працэсу пра рэінкарнацыю “Рок-каранацыі”. Новая прэмія, прыдуманая журналістам Змітром Бескаравайным ды дырэктарам студыі гуказапісу “Осмас” Паўлам Юрцэвічам, патрабавала пільнай увагі ад усіх удзельнікаў працэсу.

57 чальцоў журы, і ўсе – музыкі. Каб вызначыць фаварытаў і назваць пераможцаў, кожны мусіў праслухаць 47 альбомаў – а гэта 72 кампазіцыі калегаў і канкурэнтаў. Навошта такія пакуты?

{movie}Агляд падзеяў культуры (17.04.2013) |right|10253{/movie}

“Мне неаднаразова даводзілася чытаць у інтэрв’ю, як беларускія музыкі на пытанне, каго з беларусаў яны слухаюць, адказваюць, што слухаць няма каго, і ўсё лухта, – тлумачыць арганізатар прэміі Зміцер Бескаравайны. – У мяне заўжды было пытанне: хлопцы, калі вы кажаце, што ўсё лухта, акрамя вас, то вы самі на што разлічваеце?”

У намінацыі “Дэбют года” перамог гурт “Clover Club”, статуэтка за “Найлепшы запіс” дасталася гурту “Yellow brick road”. Дарэчы, воляю лёсу, пра гэты гурт сёння асобна – у рубрыцы “Каляндар”. А галоўная ўзнагарода – “Артыст года” – прадказальна дасталася магілёўцам з “Akute”.

“Яны аб’ектыўна за апошні год-паўтара расхісталі свядомасць людскую нашмат больш за іншых артыстаў-пачаткоўцаў”, – кажа фронтмэн гурта “J:Морс” Уладзімір Пугач.

Іншыя тэмы: Армейскі баявік “Жыве Беларусь” выходзіць на шырокія экраны ў Польшчы. У Менску адкрылася выстава класічнай графікі мастака Лукаша Левандоўскага. У Магілёве паказалі тэатральнае асэнсаванне твораў Караткевіча “Выйсце з крыніц”. Вынікі працы музычна-танцавальнай лабараторыі ў Гомелі.

А.Д., belsat.eu

Стужка навінаў