Пагроза забраць дзяцей: новая форма рэпрэсіяў набірае моцы


https://youtu.be/8poIKWAbzcM
На Гарадзеншчыне ціск спазналі актывісты БХД.

За актыўны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Алене Давідовіч, актывістцы БХД з Мастоў і маці двух дзетак, пагражалі пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Паводле Яе, ціск пачаўся пасля таго, як яна накіравала скаргі ў Цэнтрвыбаркам і АБСЕ.

Пасля выбараў да актывісткі прыйшла інспектарка нагляду за дзецьмі ды сказала, што ў РАУС паступіла скарга, нібыта спадарыня Давідовіч пакідае малых без нагляду і ежы на цэлы дзень. Працаўніца міліцыі паведаміла, што яна мусіць спраўдзіць умовы, у якіх жывуць дзеці. “Пры гэтым ніякіх дакументаў, акрамя службовага пасведчання, яна не паказала”, – адзначае Алена Давідовіч. Інспектарка сказала, што справа можа дайсці да сацыяльнага інтэрната і пазбаўлення бацькоўскіх правоў.

“Улады пераходзяць ўжо нормы не толькі прававыя, але і маральныя, – абураецца гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч. – Бо пераследаваць людзей шляхам запалохвання, што ў іх забяруць дзяцей, датэрміновае афармленне апякунства, як было з сынам Саннікава, калі бацькі не асуджаныя, – гэта поўны юрыдычны абсурд. Тое ж самае ў Мастах. Прычым гэта не першы выпадак, тут яшчэ і да выбарчай кампаніі актывістаў БХД пераследавалі, палохалі, што адбяруць прыёмных дзяцей, і людзі былі змушаныя адмовіцца ад заяваў на ўступленне ў гэтую партыю”.

На шчасце, 28 студзеня ў Мастоўскай камісіі справаў няпоўнагадовых Алену Давідовіч апраўдалі, дзеці застануцца з ёй.

belsat.eu
https://youtu.be/bWZwg2ygarc

Глядзі таксама
Каментары