Індусы адсвяткавалі свой Новы год з крукамі ў спінах


У Індыі некаторыя вернікі, якія ўшаноўваюць бога Шыву, падчас навагодняга святкавання праколваюць сваё цела крукамі і падвешваюцца на металічных гапліках.

Праколваючы шыю, губы, языкі і спіны перад узрушаным натоўпам, вернікі-індуісты даказваюць, наколькі сур’ёзным і адданым ёсць іхняе стаўленне да індуісцкага бога разбурэння Шывы.

{movie}Індусы адсвяткавалі свой Новы год з крукамі ў спінах (жорсткае відэа)|right|10232{/movie}

Некаторыя з шываістаў дазваляюць падымаць сябе гакамі за спіну на вышыню, дзе бяруць да сябе на рукі дзіця, што лічыцца для малога блаславенствам. Іншыя вернікі ў гэты час кідаюць адно аднаму дробныя манеты.

Практыка прабівання вострымі прадметамі сваіх органаў вельмі пашыраная ў сельскіх раёнах Усходняй Індыі, а таксама ў суседнім Бангладэшы. Індуісты мяркуюць, што гэта сімвалізуе барацьбу з зямным болем і азначае пачатак поўнага шчасця. Некаторыя з мужчынаў не абмяжоўваюцца праколатым целам, а нават падпальваюць свае языкі, каб дагадзіць багам.



Удзельнікі навагодняга рытуалу рыхтуюцца да яго цэлы месяц, посцячы ад світання да заходу сонца і няспынна чытаючы малітвы богу Шыве.

Цяпер шмат якія з жорсткіх рэлігійных практык забароненыя індыйскім урадам і адбываюцца толькі ў найбольш аддаленых раёнах.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў