Ці баіцеся вы тэрарыстычнага выбуху?


https://youtu.be/kL6ztXtQFRo
У нас цудоўнае надвор’е і добры ўрад, таму нішто не пагражае, кажа маладая беларуска.

У сувязі з выбухамі падчас марафону ў Бостане карэспандэнты “Белсату” запыталі менчукоў, ці не баяцца яны атакі тэрарыстаў у Беларусі.
{movie}Ці баіцеся вы тэрарыстычнага выбуху?|right|10230{/movie}
Большасць запытаных беларусаў мяркуе, што баяцца няма чаго. “Нашая партыя нас беражэ”, – сказаў маладзён. “Людзі тут добрыя, вернікі, а значыць, Бог нас выратуе”, – выказалася прадстаўніца старэйшага пакалення. “Мы не так, напэўна, даліся ў знакі ў свеце, як амерыканцы”, – мяркуе яшчэ адзін мянчук.

Некаторыя з апытаных, аднак, мяркуюць, што тэрарызм Беларусі пагражае, бо нашая краіна месціцца ў цэнтры Еўропы і сюды прыбываюць экстрэмісты з іншых дзяржаваў.

М.Я., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары