Судзіцца з махляром жанчынам перашкаджаюць... штучныя грудзі


Каб дамагчыся свайго ў судзе, жанчынам давялося выдаліць штучныя грудзі. Вытворцу імплантантаў пагражае 5 гадоў турмы. Пацярпелымі ў справе праходзяць больш за 5000 чалавек.

У Марсэлі (Францыя) распачаўся суд над Жан-Клёдам Масам, кіраўніком кампаніі «Poly implant prothese» (PIP), якога вінавацяць у махлярстве і выкарыстанні тэхнічнага сілікону для імплантантаў.

Летась французскі ўрад параіў 300 тысячам жанчын выдаліць з грудзей матэрыялы, зробленыя PIP, з прычыны высокай рызыкі разрывання імплантантаў. Улады іншых краінаў, сярод якіх Бразілія і Брытанія, настойліва рэкамендавалі кліенткам, якія скарысталіся прадукцыяй скандальнай кампаніі, тэрмінова абследавацца ў хірургаў.

Паводле газеты «Вечерний Гродно», у Беларусі таксама рэгістраваліся імплантанты PIP, але цяпер дакументы не актуальныя: прайшло болей за пяць агдоў і па працяг ніхто не звяртаўся. Паколькі кампанія не мела ў нашай краіне афіцыйнага гандлёвага прадстаўніка, тэарэтычна яе прадукцыю клінікі набыць не маглі. Таму можна спадзявацца, што тэхнічны сілікон не напоўніў грудзі нашых суайчынніц.

{movie}Скандальны сілікон: аперацыя па выдаленні штучных грудзей. Увага: шакуючае відэа! |right|10231{/movie}

Ар’е Алімі, адвакат соцень пацярпелых. Фота belsat.euАр’е Алімі, адвакат соцень пацярпелых. Фота belsat.euНа сёння ў якасці пацярпелых зарэгістраваліся 5100 чалавек, з іх – 220 з-за межаў Францыі. Між іншым, ужо цяпер вядома, што абвінавачаны не ў стане выплаціць кампенсацыі. Таму паводле Ар’е Алімі, адваката соцень пацярпелых, хутчэй за ўсё, падсудны і 4 ягоныя памагатыя атрымаюць турэмныя тэрміны. Ён дадаў, што для таго, каб жанчын фармальна прызналі ахвярамі, ім давялося выдаліць штучныя грудзі.

Францыя – пакуль адзіная краіна, якая скампенсавала патрачаныя на гэта грошы. На ўдзел урадаў сваіх краінаў спадзяюцца і іншыя пацярпелыя. Спадар Алімі заклікае Еўразвяз стварыць адпаведны фонд.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў