Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнар «Жыве Беларусі!»?




Чаму Зміцер Папко (Vinsent) не можа вярнуцца на радзіму? Актор і музыка выканаў ролю хлопца, якога сілком забіраюць у беларускае войска, дзе з жаўнера здзекуюцца і спрабуюць зламаць. Цяпер сам Vinsent апынуўся ў сітуацыі, якая пачынае нагадваць падзеі, пра якія распавядае фільм «Жыве Беларусь!».

19 красавіка на вялікіх экранах Польшчы маюць паказаць нашумелы фільм «Жыве Беларусь!», заснаваны на рэальных фактах з жыцця палітжаўнера Франака Вячоркі. Галоўным героем, ролю якога ў фільме выканаў Зміцер Папко, цяпер моцна зацікавіліся людзі ў пагонах: «Калі я прыехаў у Беларусь пасля здымкаў фільму ў Польшчы, мяне адразу выклікалі ў міліцыю, і я мусіў хадзіць на допыты, бо з КДБ пісалі на мяне даносы, што ў мяне 7 аўтамабіляў, да мяне прыходзяць лысыя сябры-бандыты і мы разам займаемся крыміналам».

{movie}Vinsent на Белсаце|right|10229{/movie}

Акторам нечакана зацікавіўся таксама ваенкамат, ануляваўшы ранейшае адтэрмінаванне паводле стану здароўя. Падчас візіту ў ваенкамат Vinsent’у сказалі: «У цябе ёсць 3 варыянты: ты ідзеш у войска або мы табе пішам і робім з цябе поўнага дэбіла, або ідзеш у турму». Актору ўдалося зрабіць аўдыёзапіс гэтых слоў.

{movie}Аўдыёзапіс запалохвання Vinsenta ў ваенкамаце |right|10210{/movie}

Музыку забаранілі таксама выязджаць з Беларусі, але той літаральна за дзень да забароны паспеў выехаць у Польшчу. «Я ніколі не падтрымліваў дыктатуры, але калі рэпрэсіі здарыліся са мною асабіста, мяне моцна ўразіла бяспраўе, якое чыняць улады, – прызнаўся актор. – З аднаго боку, гэта дрэнна, але з другога – станоўча, бо я цешуся з таго, што рэжысёр фільму Кшыштаф Лукашэвіч паказаў, што адбываецца актуальна ў Беларусі, а гэтая гісторыя спраўдзілася і ў маім жыцці».

Болей інфармацыі – у эфіры «Белсату» ў праграме «Не прапусці!» сёння а 21:25. Праграма будзе даступная ў анлайн-трансляцыі на нашым сайце.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў