Турыстычныя падарожжы шляхамі паўстанцаў (фота)


Менскае турагенцтва «Дэльфін Груп» распачало цыкл унікальных вандровак «Шляхамі 1863 года». Яны прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863–1864 гадоў і памяці Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.

Гэтыя вандроўкі даюць магчымасць пабываць на месцах баёў паўстанцаў з царскімі войскамі ды ўшанаваць памяць герояў, а гэтаксама – пачуць шмат чаго з гісторыі, пра што не распавядалі нам у звычайных школах.

13 красавіка прайшло чарговае падарожжа на Берасцейшчыну. Удзельнікі вандроўкі змаглі ўбачаць Мілавіды, дзе паплечнікі Кастуся Каліноўскага біліся з царскімі войскамі, Косава, могілкі, на якіх былі пахаваныя забітыя паўстанцы, і касцёл, дзе хрысцілі Касцюшку, «шыбельную гару», маёнтак Пуслоўскіх і сядзібу Касцюшкаў на Мерачоўшчыне, маёнтак Сапегаў у Ружанах. Апошнім пунктам падарожжа сталі Ружаны, дзе турысты змаглі ўбачыць верагоднае поле бітвы з царскімі карнікамі, а гэтаксама палац Сапегаў. Удзельнікаў цягам ўсяго падарожжа чакалі сюрпрызы: кіраўнікі групы ў строях таго часу, імправізацыя бойкі на шаблях, гісторыі, якія мала хто да гэтага чуў ды яшчэ і партызанскае вогнішча ў лесе.

М.А., belsat.eu

Стужка навінаў