47 гадзінаў на польскай мяжы: Гіганцкія чэргі з TIR-аў


Польскія памежнікі папярэджваюць перавозчыкаў пра цяжкасці з мінаннем беларуска-польскай мяжы. Кіроўцам цяжкавікоў у чарзе на пераходах у Кузніцы і Баброўніках даводзіцца чакаць каля 47 гадзінаў, для легкавікоў гэты час складае каля 3 гадзінаў.

Вялікая чарга перад мяжою ўтварылася з польскага боку. Памежнікі тлумачаць гэта павялічэннем таварнага патоку ва ўсходнім кірунку ў сувязі з набліжэннем праваслаўнага Вялікадня і травеньскіх святаў.

Гэткая ж сітуацыя склалася на некаторых пераходах на мяжы Польшчы і Украіны. З беларускага боку ж час чакання для кіроўцаў цяжкавікоў не перавышае 2 гадзінаў, для легкавікоў – 1 гадзіны.

М.Л., belsat.eu

Фота isokolka.eu

Стужка навінаў