“…І Пуцін як жывы”. Піцерцы прывезлі ў Менск васковыя фігуры (Фота)


У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава “Гістарычная мазаіка” – супольны праект з Дзяржаўным музеем гісторыі Санкт-Пецярбургу “Петрапаўлаўская крэпасць”.

Экспазіцыя складаецца з васковыяхфігураў вядомых дзяржаўных, палітычных дзеячаў Расеі ад Пятра І да цяперашняга прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Савецкая эпоха праілюстравана фігурамі Уладзіміра Леніна, Іосіфа Сталіна, Мікіты Хрушчова, Леаніда Брэжнева. Сярод экспанатаў – вобразы вядомых военачальнікаў Аляксандра Суворава, Міхаіла Кутузава, Георгія Жукава. Далёкае замежжа рэпрэзентуюць фігуры Джорджа Буша-малодшага, прынцэсы Дыяны, Усамы бін Ладэна.

Стваральнікі васковых фігураў стараліся перадаць не толькі вонкавае падабенства, але і найбольш яркія рысы характару, выраз твару, тыповыя позы.

Для стварэння адпаведнай атмасферы ў экспазіцыю ўлучылі прадметы з калекцыяў Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі, у тым ліку дакументы, фатаграфіі, мапы, плакаты, мэблю, творы мастацтва.

Выстава адкрылася напярэдадні Дзён культуры Санкт-Пецярбургу ў Беларусі.

М.Л., паводле БелаПАН

Стужка навінаў