Латушка ўзнагародзіць французаў, якія вывучаюць беларускую мову


У Нацыянальным інстытуце моваў і цывілізацыяў у Парыжы існуе факультэт, дзе выкладаюць беларускую мову.

Павел Латушка. Фота wikipedia.orgПавел Латушка. Фота wikipedia.orgНайлепшы студэнт гэтай навучальнай установы атрымае падарунак ад беларускай амбасады: бясплатнае падарожжа ў Беларусь з магчымасцю наведаць гістарычныя мясціны і ўстановы культуры. Пра гэта пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка паведаміў кіраўніцы Нацыянальнага інстытуту моваў і цывілізацыяў у Парыжы (Institut national des langues et civilisations orientales, INALCO) падчас сустрэчы 12 красавіка.

Падчас яе таксама дамовіліся пра супрацу інстытуту з адною з беларускіх вышэйшых навучальных установаў. Пасольства Беларусі ў Францыі таксама паабяцала сабраць і перадаць INALCO кнігі па беларускай класічнай і сучаснай літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі, якія можна будзе выкарыстоўваць у навучанні.

Манюэль-Франк. Фота inalco.frМанюэль-Франк. Фота inalco.frБакі дамовіліся таксама праводзіць для студэнтаў культурныя імпрэзы, каб папулярызаваць беларускую культуру і мову ў студэнцкім асяроддзі, а таксама зарганізаваць паказы мастацкага фільму «У тумане» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Парыжскі Нацыянальны інстытут моваў і цывілізацыяў – найбуйнейшая навучальная установа Еўропы для вывучэння замежных моваў. У INALCO выкладаюць 93 мовы краінаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Азіі, Акіяніі, Афрыкі ды Амерыкі.

АК, паводле belapan.com

Глядзі таксама
Каментары