Новая песня Вольскага – саўндтрэк да “Жыве Беларусь!”


Песня называецца “Краіны няма”, відэашэраг да яе на сваім канале Youtube, апублікаваў Франак Вячорка, паводле матываў жыцця якога і стварылі фільм “Жыве Беларусь!”

{movie}Агляд падзеяў культуры (12.04.2013)|right|10189{/movie}

Між тым выканаўца галоўнае ролі, музыка і актор Зміцер Папко, больш вядомы як Вінсэнт, не можа вярнуцца ў Беларусь. Паводле парталу польскага тэлебачання TVP, пасля вяртання ў Беларусь са здымкаў фільму Вінсэнт зазнаў ціск з боку КДБ і міліцыі. Музыку паставілі перад фактам: у роднай краіне яго чакае псіхіятрычны шпіталь, вязніца або служба ў войску – раней ад службы Вінсэнта звальнялі з увагі на стан здароўя. Музыку ўдалося вярнуцца ў Польшчу, пакуль ён там і застаецца.

Іншыя тэмы: Віктар Жыбуль рыхтуе новы зборнік. У Магілёўскім музеі этнаграфіі працуе выстава наіўнага мастацтва “Маляваны рай”. Гітарыст легендарных “The Rolling Stones” адкрыў экспазіцыю аўтапартрэтаў і карцінаў, прысвечаных творчасці свайго гурта.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў