Лазерная гармата - ужо не навуковая фантастыка


З наступнага года вайскова-марскія сілы ЗША пачнуць усталёўваць лазерныя гарматы на свае караблі. Першым стане дэсантны карабель “Понсэ”. На стварэнне сістэмы, якая атрымала назву “Laser Weapon System”, было выдаткавана каля трыццаці двух мільёнаў долараў, аднак пры серыйнай вытворчасці кошт гарматы знізіцца да 17-ці мільёнаў, што цалкам прымальна для вайскоўцаў.

У межах праведзеных іспытаў цвёрдацелы лазер, магутнасць якога склала 33 кілаваты, паспяхова знішчыў 12 мэтаў, у якасці якіх былі беспілотныя лятальныя апараты. Амерыканскія вайскоўцы адзначаюць, што сістэма можа быць наладаваная і на “несмяротны рэжым”, каб асляпляць электронныя сістэмы назірання праціўніка. Адзін імпульс з лазернай гарматы каштуе менш за долар, у той час як старт ракеты-перахопніка блізкага радыусу дзеяння пацягне амаль на паўтара мільёна.

Акрамя гэтага ў выданні: нейрабіёлагі пабачыць мозг знутры, створаны чып-аналізатар ДНК, НАСА працуе над касмічным маяком і навінкі мабільнай індустрыі і робататэхнікі

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелках і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў