Венесуэльскі журналіст пасля спаткання з Фідэлем Кастра: Ён энергічны і разумны


Палітычны аналітык і журналіст венесуэльскага тэлебачання Мігель Анхэль Пэрэс Пірэля спаткаўся нядаўна з былым кубінскім лідарам ды зафіксаваў гэта на фатаграфіях.

Журналіст і кубінскі рэвалюцыянер спаткаліся на “асабістай сустрэчы” ў Гаване ды правялі за размоваю ажно 4 гадзіны.

Мігель Анхэль Пэрэс Пірэля падкрэсліў, што Кастра “энергічны, здаровы, ясны і разумны” чалавек, які трымае ў памяці велізарную колькасць лічбаў, імёнаў і сітуацыяў.

Лідар кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра ў 2006 годзе праз кепскі стан здароўя саступіў прэзідэнцкія паўнамоцтвы свайму брату Раулю. Цяпер Фідэлю 86 гадоў, а пасля свайго сыходу на адпачынак ён даволі рэдка паказваецца на публіцы ды кантактуе з журналістамі.

Некалькі разоў у замежнай прэсе з’яўляліся здагадкі, што Фідэль Кастра даўно памёр. З паведамлення венесуэльскага журналіста вынікае, аднак, што былы кубінскі лідар – здаровы і вельмі добра пачуваецца.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў