Мілінкевіч: У Еўропе здзівіліся, што для нас байкот быў важней чымся змаганне за людзей


У праграме «Зона Свабоды» лідар руху «За свабоду» палемізаваў з моладзевым актывістам Франкам Вячоркам, якой мае быць пазіцыя Еўразвязу ў дачыненні Беларусі. На выступе ў Еўрапарламенце Мілінкевіч выказаў меркаванне, што санкцыі супраць уладаў Беларусі не маюць сэнсу.

Пра гэта, паводле палітыка, сведчаць факты: палітвязні, хоць і не ўсе, застаюцца за кратамі, дыпламатычныя адносіны са Швецыяй былі разарваныя, а краіна распрадае чарговыя прадпрыемствы Расеі.

{movie}”Зона свабоды” Санкцыі, ці дыялог?|right|10186{/movie}

З гэтаю заяваю Мілінкевіч выступіў, падтрымаўшы лідара «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева і старшыню партыі БНФ Аляксея Янукевіча. Старшыня КХП БНФ Зянон Пазняк адразу занёс усіх траіх у разрад здраднікаў, а Андрэй Саннікаў назваў гэтую пазіцыю «легетымізацыяй рэжыму Лукашэнкі».

Франак Вячорка мяркуе, што аднаўленне дыялогу можа прывесці толькі да чарговай брутальнай рэакцыі ўладаў, як гэта было ў 2010 годзе.

Падрабязнасці дыскусіі – у відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў