У цэнтры Смаленску бушаваў штучны гейзер вышынёю 8 метраў (Відэа)


Магутны струмень кіпню, што прарваў цеплатрасу, пашкодзіў дзясяткі аўтамабіляў і ўтварыў гарачы “басейн” на Калгаснай плошчы Смаленску.



Ад моцнага напору вады ўва ўсе бакі паляцелі кавалкі асфальту і камяні, якія падалі на прыпаркаваныя на плошчы аўты. Гаспадары машынаў ужо шукаюць, каму б прад’явіць адпаведныя прэтэнзіі ды атрымаць кампенсацыю за пашкоджаныя транспартавыя сродкі.

{movie}Фантан кіпню ў Смаленску (відэа – TheRockmannn)|right|10183{/movie}

Гарачая вада з “гейзеру” шчодра арасіла таксама шмат аўтамабіляў, якія рухаліся праз Калгасную плошчу. “Халяўны душ-падарунак ад ЖКГ, бескантактная аўтамыйня”, – жартуюць інтэрнаўты. Некаторыя дадаюць: гэта быў урачысты фантан да 1150-годдзя Смаленску.

{movie}Штучны гейзер у цэнтры Смаленску (відэа – Rus Puss)|right|10184{/movie}

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў