У Францыі судзяцца за... маскі заклінальнікаў надвор'я


Усё пачалося з таго, што французскі калекцыянер пастанавіў прадаць на аўкцыёне 70 рытуальных масак. Індзейскае племя гопі падало на яго ў суд.

Племя з Паўднёвай Амерыкі, якое налічвае 18 тысяч асобаў, дасюль выкарыстоўвае маскі ў рытуалах. Міжнародная група ў змаганні за правы плямёнаў падала позву на арганізатара аўкцыёну ў суд, каб спыніць продаж.

Гопі займаюцца на пласкагор’ях традыцыйным земляробствам і вераць, што маскі прасякнутыя духам пасланнікаў багоў. Яны хочуць, каб калекцыянер вярнуў ім свае трафеі. Менавіта іх выкарыстоўваюць у рытуальных танцах: лічацца, што яны ўплываюць на змену пораў года, надвор’е і ўраджайнасць.

Паводле арганізатара аўкцыёну Жыля Нэрэ-Мінэ, гопі самыя прадавалі калецыянеру маскі. Адбывалася гэта 10, 15, 20, 30 гадоў таму: “І тут раптам – яны свяшчэнныя. Гэта ўжо не сакральныя прадметы, бо яны сталі часткаю калекцыі і больш не выкарыстоўваліся ў рэлігіі”. Аўкцыянер дадаў, што маскі вырабленыя з “другаснай сыравіны” – разрэзаных скураных мексіканскіх сёдлаў, кавалкаў дрэва або хлеба, кавалкаў вяроўкі, воўны, аўчыны, конскага чэрапа. Кошт большасці лотаў – € 2–25 тыс.
{movie}Маскі племені гопі, якія калекцыянер хацеў прадаць на аукцыёне|right|10182{/movie}
Племя гопі дасюль жыве ў вёсках, раскіданых па паўночным усходзе індзейскай рэзервацыі ў штаце Арызоўна. Дзякуючы ізаляванасці, ім удалося захаваць старажытныя традыцыі.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў