Менск спрабуе мінімізаваць наступствы еўрапейскіх санкцыяў


Менавіта гэтым эксперты тлумачаць ажыўленне ў справе вязняў СІЗА КДБ.

Сёння ўпершыню за месяц адвакатаў дапусцілі да зняволеных кандыдатаў на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. Абаронцы былі нешматслоўныя (падпіска аб неразгалошванні не дазваляе распавядаць пра акалічнасці візітаў), але паведамілі, што палітыкі пачуваюцца няблага і трымаюцца добра.

Палітолаг Алесь Лагвінец гаворыць, што напярэдадні паседжання Рады Еўразвязу, на якім будзе прынятае канчатковае рашэнне наконт санкцыяў, Менск спрабуе “адправіць станоўчыя сігналы ў бок Еўразвязу”. Але гульня гэтая няшчырая, папярэджвае Лагвінец: “Судовая сістэма Беларусі накіраваная на выкананне палітычнай замовы, а яна цяпер адна – ізаляваць актывістаў і запалохваннямі збіць пратэстную хвалю”.

Аляксандр Класкоўскі сцвярджае, што нафтавая дамова прадэманстравала “ўразлівасць Беларусі на ўсходнім фронце”. Афіцыйнаму Менску трэба прастора для манеўру, таму ён і робіць гэтыя сімвалічныя жэсты, мяркуе Класкоўскі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары