Іван Шыла: Дзедаўшчына шмат каму з афіцэраў на руку


Войска ілюструе тое, што адбываецца ў краіне, кажа ў «Гарачым каментары» былы палітжаўнер Іван Шыла.

Паводле госця «Белсату», дзедаўшчына ў войску – гэта спецыфічнае размеркаванне абавязкаў сярод жаўнераў, калі навабранцы часцяком зведваюць фізічны ды псіхічны здзек з боку старэйшых калегаў са службы.

{movie}”Гарачы каментар”: Іван Шыла пра дзедаўшчыну |right|10169{/movie}

Міністэрства абароны паведамляе, што ў беларускім войску дзедаўшчына пераможаная, аднак насамрэч, падкрэслівае былы палітжаўнер, зліквідавалі толькі адказнасць камандзіраў за злачынствы падначаленых, у тым ліку за дзедаўшчыну: «Многім афіцэрам выгодная дзедаўшчына, бо так прасцей кіраваць калектывам. Калі ёсць страх, і страх не такі, што зробяць вымову, а будуць фізічна біць, – гэта большая матывацыя, негатыўная, але матывацыя. Многім афіцэрам прасцей кіраваць калектывам праз аднаго–двух «дзядоў» і калі ставяць задачы, то ведаюць, што гэтыя задачы будуць выкананыя».

«Дзяды» ж, паводле хлопца, атрымліваюць ад афіцэраў прывілеі ў выглядзе звальненняў, магчымасці мець тэлефон і г. д. На думку Івана, войска заўсёды ілюструе тое, што адбываецца ў краіне, а справы там могуць выглядаць яшчэ горш, бо гэта – закрытая сістэма, якая цяжка паддаецца пераменам.

Змагацца за свае правы ў войску магчыма, сцвярджае былы палітжаўнер, але вельмі цяжка, бо той, хто адмаўляецца ад дзедаўшчыны, супрацьпастаўляецца бальшыні і трапляе ў яшчэ горшую сітуацыю: «Дзяды» выкарыстоўваюць гэтую асобу, як прыклад таго, што не трэба адмаўляцца ад дзедаўшчыны. На яго могуць нават пляваць». Жаўнеры не мусяць баяцца, на думку Івана Шылы, а павінны смела заяўляць пра выпадкі дзедаўшчыны, каб выкараніць гэту заганную з’яву ў войску.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў