Беларуcы і беларускі пачатку ХХ стагоддзя


“Народ моцны, прыгожы і радасны” – гэтак казаў пра беларусаў этнограф і гісторык Ісак Сербаў.

Такімі і выглядаюць нашыя продкі на фотаздымках, якія той зрабіў ажно стагоддзе таму – у 1911-ым і 12-ым гадах – падчас экспедыцыі па Беларусі. У Менску прэзентавалі альбом, у які трапілі больш як 4 сотні кадраў, якія Сербаў зрабіў на Палессі ды ў цэнтральнай Беларусі. Выбірала фотаздымкі кандыдатка мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|10167{/movie}
ВОЛЬГА ЛАБАЧЭЎСКАЯ, МАСТАЦТВАЗНАЎЦА

Здымкі даюць выразнае ўяўленне пра ўражанні, якія апісваў даследчык. У сваіх нататках Сербаў адзначаў, што дрыгавічы адрозніваюцца ад палешукоў, а наагул народу жывецца прывольна, паўсюдна бачны дабрабыт. А асабліваю прыгажосцю вылучаюцца жанчыны. Як адзначае складальніца альбому, за тое, што ўнікальны фотаархіў Ісака Сербава дажыў да нашых часоў, трэба дзякаваць адмыслоўцам з Літвы.

Іншыя тэмы: “Akute” рушылі ў турнэ з новаю праграмаю. У Лондане паказалі працы аднаго з найбольш вядомых фотажурналістаў свету – Сэбаст’яна Саўгаду.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu
https://youtu.be/bx3CifQ1NL0

Глядзі таксама
Каментары