Паўночная Карэя. Баль напярэдадні вайны?


Не зважаючы на пагрозу магчымай вайны на Карэйскім паўвостраве, сотні маладых карэйцаў пусціліся ў скокі на адной з плошчаў Пхеньяну, каб ушанаваць першую гадавіну праўлення свайго лідара Кім Чэн Ына.

Роўна год таму на пост кіраўніка Паўночнай Карэі афіцыйна заступіў трэці сын Кім Чэн Іра, аб’яўлены пасля смерці бацькі “вялікім спадкаемцам”, – Кім Чэн Ын.

{movie}Паўночная Карэя. Танцы ў гадавіну праўлення Кім Чэн Ына |right|10166{/movie}

У той час, калі Паўднёвая Карэя і Злучаныя Штаты Амерыкі застаюцца ў стане павышанай гатоўнасці і дзень пры дні чакаюць мілітарнага нападу з боку Паўночнай Карэі, у Пхеньяне адбываюцца народныя гулянні, а самыя карэйцы, здаецца, не заўважаюць пагрозы магчымай вайны.

Большасць назіральнікаў кажа, што рэжым Паўночнай Карэі не мае намеру распальваць ваенны канфлікт, які можа прывесці да яго ўласнай гібелі. Аднак шмат хто з экспертаў падкрэслівае, што ў адносінах з высока ваенізаванаю краінаю, войска якой налічвае 1,2 млн людзей, трэба захоўваць асцярожнасць. Гадавіна праўлення маладога кіраўніка Паўночнай Карэі шмат хто разглядае як магчымую падставу для праяўлення ваеннай сілы.

Паўднёвая Карэя заявіла таксама, што пасля колькіх тыдняў пагрозы вайны, існуе высокая верагоднасць таго, што яе паўночная суседка запусціць ракету сярэдняй дальнасці ў якасці дэманстрацыі сілы.

Напярэдадні японскай выведцы стала вядома, што ў баявое становішча ў Паўночнай Карэі ўвялі пускавыя ракетныя ўстаноўкі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў