Паводка ідзе. Як зберагчы гаспадарку і якія раёны пад пагрозаю


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі апублікавала відэа з ратаўнічага верталёта пра паводкавую сітуацыю ў раёнах з найбольшаю пагрозаю затаплення.

{movie}Паводка з верталёту МНС|right|10156{/movie}

Хоць відэа і ўражвае памерамі паводкі, МНС зазначае, што сур’ёзна пацярпелі толькі некалькі жылых дамоў. Разам з тым лічба затопленых падворкаў ідзе на сотні.

Гэтак, у Берасцейскай і Гомельскай абласцях паводак затапіў 8 жылых дамоў, 355 падворкаў і каля 300 гаспадарчых пабудоваў і лецішчаў. Ад талых водаў пацярпелі 42 жылыя дамы і 157 падворкаў. МНС падкрэслівае, што жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушанае.

Сёлета найбольш верагодныя паводкі ў басейнах Беразіны, Сожы і Прыпяці. Калі вы атрымалі паведамленне аб рэзкім росце ўзроўню вады ў вашым раёне, МНС раіць: адключыць электрычнасць і газ, перанесці мэблю, электрычныя прылады на верхнія паверхі або гарышчы ды вынесці рэчы з падвалаў. Ратаўнікі асабліва падкрэсліваюць небяспечнасць выкарыстання побытавай тэхнікі і ўключэння электрычнасці ў затопленых памяшканнях.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў