Міхнавец: Беларусам патрэбнае neo-адраджэнне


https://youtu.be/bu8OpIOBuEY
Чаму цяперашнія ўлады Беларусі не выносяць беларускіх сімвалаў, разважае ў «Гарачым каментары» старшыня «Беларускай Нацыянальнай Памяці» Анатоль Міхнавец.

Для рэжыму ўсё беларускае – варожае, падкрэсліў спадар Міхнавец. «Адною з першых справаў, што зрабіў Лукашэнка – забараніў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоню», змагаўся і змагаецца далей з моваю».
{movie}Міхнавец у “Гарачым каментары”: Патрэбнае neo-адраджэнне|right|10139{/movie}
Лідар БНП заўважыў, што бел-чырвона-белы сцяг аб’ядноўвае беларусаў. «Я нідзе не бачыў, каб нехта па сваёй волі выкарыстоўваў чырвона-зялёны сцяг. Яго ўсім даюць пад прымусам, на афіцыйных мерапрыемствах». Госць «Белсату» дадаў, што неаднаразова фіксаваліся выпадкі, калі на афіцыйных установах чырвона-зялёны сцяг вывешваўся дагары нагамі. Большасць беларусаў, паводле дзеяча, не атаясамліваюць сябе з афіцыйным сцягам і не будуць за яго змагацца.

Каб усе беларусы маглі даведацца пра свае сапраўдныя сімвалы, мяркуе актывіст, патрэбная хваля neo-адраджэння на ўзор нацыянальнага адраджэння ў пачатку 90-ых XX стагоддзя. «Трэба чытаць, адукоўвацца і казаць гэта іншым», – лічыць спадар Міхнавец.

«Цяпер мы маем рэжым унутранай акупацыі, і толькі ад нас залежыць, каб бел-чырвона-белы сцяг вярнуўся», – адзначыў госць «Белсату», заклікаўшы штораз больш і часцей выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку. Гэта паспрыяе, паводле дзеяча, яе хутчэйшаму вяртанню нацыянальных сімвалаў на дзяржаўны ўзровень.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

М.Я., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары