Як не стаць донарам без свайго ведама?


https://youtu.be/WhOB5PMrStE
З 2007 года ў Беларусі дзее прэзумпцыя згоды стаць донарам пасля смерці. Гэта значыць, што, калі вы не адмовіліся ў пісьмовай форме, без усялякіх пытанняў вашым целам будуць распараджацца дактары. На сённяшні дзень ува ўсёй краіне адмову напісалі толькі 46 асобаў. Для гэтага патрэбны пашпарт і візіт у паліклініку. Цяпер паводле колькасці трансплантацыяў Беларусь займае першае месца ў СНД. Транспланталогія ў нашай краіне хутка развіваецца, выратоўвае сотні асобаў, але пакідае шмат этычных пытанняў. Як выглядае транспланталогія па-беларуску?
{movie}Марыя Эйсмант у “Гарачым каментары”|right|10137{/movie}
Паводле журналісткі «Народнай Волі» Марыі Эйсмант, гэткая малая лічба падпісаных адмоваў вынікае са слабой інфармаванасці беларусаў пра закон. Наўрад ці большасць ведае пра тое, што будзе адбывацца з іхнымі органамі пасля смерці, не кажучы ўжо пра магчымасць гэткай адмовы.

«Я думаю, што людзі хіба толькі з рэлігійных меркаванняў адмовіліся і пайшлі ў паліклініку, каб напісаць гэткую заяву. Мне падаецца, што датычыцца трансплантацыі, то ў нас стварылася нейкая дзіўная сітуацыя. Бо калі размаўляеш з людзьмі, то ўсё ж такі стаўленне да трансплантацыі не зусім станоўчае. У той час у прэсе артыкул пра транспарталогію ўвесь час пазітыўныя», – зазначае журналістка.

У выпадку такой трагічнай сітуацыі, блізкія маюць права напісаць заяву ў шпіталі, што не пагаджаюцца на тое, каб іхныя родныя пасля смерці былі разабраныя на донарскія органы.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары