Сцяганосіца Ніна Багінская: Здымаюць грошы з пенсіі, каб заплаціць міліцыянтам


Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадскую актывістку Ніну Багінскую штрафам памерам Br 2,5 млн за ўзняцце бел-чырвона-белага сцягу падчас малітвы ля Чырвонага касцёлу ў Дзень Волі.



Падчас мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Лекары хуткай дапамогі адвезлі жанчыну ў 5 шпіталь сталіцы.

{movie}Багінская: Здымаюць грошы з маёй пенсіі, каб заплаціць міліцыянтам|right|10136{/movie}

На сённяшнім судзе сведкам супраць актывісткі, якую абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай масавай акцыі, выступіў міліцыянт Сяргей Савугін, які, згодна з пратаколам, затрымаў жанчыну. Аднак Ніна Багінская цвердзіць, што затрыманне правёў намеснік начальніка міліцыі ды грамадскай бяспекі Маскоўскага раёну сталіцы Алег Бегуноў. Ён жа сканфіскаваў сцяг і зламаў дрэўка. На судзе яна была апранутая ў цішотку з надпісам «Свабоду Алесю Бяляцкаму» і мела на сабе бел-чырвона-белы шалік.

«Пенсія ў мяне 1,7 млн, а штрафу далі 2,5. Я па-філасофску стаўлюся: я ведаю, што казна ў нас пустая, міліцыі трэба плаціць. Вось яны здымаюць з мяне маю пенсію, каб сабе заплаціць, напэўна. Гэта няправільна і няправедна, гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам», – падкрэсліла спадарыня Багінская.

Штраф памерам Br 2200 тыс. таксама прысудзілі Яну Мельнікаву, якога звінавацілі ў арганізацыі ды ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 25 сакавіка. Актывіст, узняўшы нацыянальны сцяг, раздаваў мінакам віншаванні з Днём Волі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў