Расейскія праваахоўнікі гэтаксама знайшлі «лагеры апазіцыі»


Генеральная пракуратура Расейскай Федэрацыі прыйшла да высновы, што лідары пратэстаў на Балотнай плошчы мелі «трэнавальныя лагеры» не толькі ў самой краіне, але і за мяжою.

Паводле намесніка генпракурора Віктара Грыня, – Канстанцін Лебедзеў, Сяргей Удальцоў, Леанід Развазжаеў і Гіві Таргамадзэ арганізоўвалі трэнавальныя лагеры у: Іванава, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе, Валгаградзе, Казані ды… Літве.

Следства заўважыла на мірнай дэманстрацыі «гвалт у дачыненні працаўнікоў улады і знішчэнне маёмасці». Больш за тое – названыя асобы нібыта планавалі наступныя масавыя закалоты ў Расеі.

Цалкам магчыма, што пільныя праваахоўнікі маюць на ўвазе дыскусійны лагер апазіцыі «Урал–Волга», дзе сабраліся каля 50 асобаў розных узростаў і абмяркоўвалі магчымыя сцэнарыі будучыні Расеі.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў