Алесь Смалянчук шукаў асобу ў беларускай гісторыі


https://youtu.be/ufncVrNaoSo
У Менску адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка і краязнаўцы Алеся Смаленчука “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека”, у якой аўтар даследуе матывы паводзінаў асобы ў айчыннай гісторыі.
{movie}”Знайсці чалавека” ў гісторыі |right|10134{/movie}
“Здаецца, што агульная гісторыя – гэта гісторыя пра кожнага чалавека. Але вельмі часта гісторыкі, на жаль, падмяняюць жывога чалавека ў сваім гістарычным апісанні пэўнымі схемамі і канцэптамі: сацыяльнымі, эканамічнымі. У выніку атрымліваецца гісторыя падзеяў, у якой жывыя людзі адсутнічаюць. Жывы ж чалавек – гэта матывы паводзінаў. І калі пачынаеш спрабаваць зразумець матывы канкрэтнага чалавека, то гісторыя становіцца больш багатая”, – зазначае адмыслоўца.

Аўтар прыводзіць прыклад беларускага першадрукара, чый бацька быў заможным купцом і для сына рыхтаваў такі ж лёс. Але Францішак самастойна выправіўся ў падарожжа ў Кракаў, пасля чаго канчаткова разбурыў надзеі бацькі. Як бачым, падлеткавы бунт быў яшчэ і на пачатку XVI стагоддзя.

Паводле яго, навуковец, які піша гісторыю пэўнага кавалку часу, мусіць разумець, што чалавек той эпохі адрозніваецца ад чалавека сучаснага. А разуменне таго, “што чалавек пэўнага часу разумеў пад свядомасцю”, дапаможа зразумець і растлумачыць гісторыю, лічыць спадар Смалянчук.

У.Ш., паводле БелаПАН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары